Следи за нами
РОО «Перспектива» предлагает поддержать нашу организацию
Новости перспективы

АДУКАЦЫЙНЫ ВІЗІТ У ПОЛЬШЧУ ПРАДСТАЎНІКОЎ ГРАМАДЗЯНСКАЙ СУПОЛЬНАСЦІ І СУПРАЦОЎНІКАЎ ДЗЯРЖАЎНЫХ ОРГАНАЎ БЕЛАРУСІ

27 мая 2019
Автор: Перспектива
Грамадскае аб’яднанне “Беларускі Дом” у Варшаве аб’яўляе прыём заявак на ўдзел у сувязі з правядзеннем адукацыйнага візіту для прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і дзяржаўных органаў Беларусі. 

Калі: 23-26 чэрвеня 2019

Дзе: Беласток, Польшча

Мэта: пазнаёміць беларускіх удзельнікаў з досьведам польскай трансфармацыі ў розных галінах грамадскага, эканамічнага і культурнага жыцця, даць магчымасць наладжвання новых кантактаў і сувязяў для далейшай супрацы і развіцця беларуска-польскіх стасункаў. Удзел у праекце дасць удзельнікам магчымасць даведацца пра шлях трансфармацыі Польшчы, правядзенне рэформаў, еўрапейскую інтэграцыю. Удзельнікі таксама атрымаюць тэарэтычныя і практычныя веды ў галіне развіцця малога і сярэдняга бізнэсу ў Польшчы на прыкладзе Падляшскага ваяводства, пазнаёмяцца з жыццём беларускай меншасці на Падляшшы і досьведам памежнага супрацоўніцтва паміж Польшчай і Беларуссю.

Патрабаванні да кандыдатаў:

• Мець досвед грамадскай, прадпрымальніцкай дзейнасці ці працы ў дзяржаўных органах у Беларусі

• Пунктуальнасць і удзел ва ўсіх сустрэчах згодна з праграмай падчас стажыроўкі

Фінансавыя ўмовы:

Арганізатар забяспечвае даезд, пражыванне, харчаванне ўдзельнікаў, пераклад з польскай мовы на беларускую падчас стажыроўкі ў Беластоку, а таксама ажыцяўляе візавую падтрымку.

Падаць заяўку можна тут

Пытанні можна дасылаць па адрасе: info@belaruskidom.eu

Дэдлайн – 3 чэрвеня 2019 г. да 12:00

Усе кандыдаты атрымаюць інфармацыю аб выніках набору на адукацыйны візіт да 7 чэрвеня.

 


Поделится:
Читать также
11 июня 11:34

В рамках проведённого исследования «Лучший регион для ведения бизнеса предпринимателями в Беларуси в 2018 году» РОО «Перспектива» выяснило в каком регионе больше всех индивидуальные предприниматели уплачивают платежей в…

7 июня 12:57

Ответ на этот вопрос РОО «Перспектива» получило  в рамках проведённого исследования «Лучший регион для ведения бизнеса предпринимателями в Беларуси в 2018 году». В этом году в опросе приняло…

6 июня 16:31

Состоялась очередная встреча  руководства РОО «Перспектива» с заместителем министра по налогам и сборам Муквичем Владимиром. Выяснилось, что  точная дата введения национальной маркировки обуви в России — это 1…

5 июня 11:40

Недавно глава государства выразил мнение, что хотел бы видеть больше производства в бизнесе, а не «купи-продай». РОО «Перспектива» спросило у ИП розничной торговли — где бы они хотели…

Предложить новость